Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Работнікі сельскай гаспадаркі

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны сельскагаспадарчыя кірмашы ў Беларусі не праводзілі. У 1980-я гг. былі зроблены спробы адрадзіць традыцыйныя кірмашы як святы ўраджаю. Першы пасляваенны кірмаш з традыцыйнымі гульнямі, песнямі адбыўся ў г. Століне Брэсцкай вобласці 11 кастрычніка 1981 г. Затым столінцы штогод ладзілі святы «Палескі кірмаш», назапасілі вопыт і традыцыі. Пасля вяртання ў беларускую эканоміку рыначных адносін вырасла цікавасць да арганізацыі кірмашоў.

Аляксандр Станіслававіч Юрэня нарадзіўся 11 лютага 1946 г. у вёсцы Колбавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1952 г. пайшоў у мясцовую пачатковую школу, у 19561962 гг. вучыўся ў Падгорненскай сярэдняй школе.

Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.

Яўген Іванавіч Кудзінаў нарадзіўся 10 лістапада 1929 г. у вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Рана далучыўся да цяжкай сялянскай працы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігодку і паступіў у Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Па заканчэнні вучылішча ў 1948 г. накіраваны на працу настаўнікам у Хвалаўскую пачатковую школу Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Мікалай Людвігавіч Светлік нарадзіўся 8 жніўня 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся 14 красавіка 1904 г. у вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) у бядняцкай сялянскай сям’і. Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.

Мікалай Пятровіч Кахавец нарадзіўся 30 студзеня 1924 г. у вёсцы Новы Двор Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства зведаў цяжкую сялянскую працу, быў галоўным памочнікам бацькі. У 1940 г. накіраваны ў школу лесаводаў.

Людміла Мікалаеўна Журбіла (у дзявоцтве Алізарэвіч) нарадзілася 20 сакавіка 1934 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 г. пачала сваю працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі, у любое надвор’е хадзіла пешшу ў Пінск на працу.

Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у вёсцы Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі яго сярод маладых калгаснікаў.

Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у вёсцы Моталь Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван Бінько выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніла Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.

Старонка 1 з 2